Семінар па фандрайзінгу ў ЕГУ
Вторник, Март 6, 2012
9-10 сакавіка ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце пройдзе двухдзённы семінар па фандрайзінгу ў рамках моладзевага праекта бізнэсу і кар’еры “Invent Yourself”. Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца ініцыятыўныя і актыўныя дзяўчаты і хлопцы, якія імкнуцца да самаразвіцця і рэалізацыі ўласных праектаў. Колькасць месцаў абмежаваная (не больш за 40 чалавек), таму праводзіцца папярэдняя рэгістрацыя.
Падчас семінара будуць разгледжаныя тэарэтычныя і практычныя аспекты фандрайзінгу. Удзельнікі змогуць даведацца пра спецыфіку фандрайзінгу моладзевых арганізацый, а таксама пра вопыт фандрайзінгу ў Беларусі, Літве ды іншых краінах. Апроч таго, удзельнікі атрымаюць каштоўны практычны досвед і парады па фармаванні фандрайзінг-стратэгіі, напісанні заявак на фінансаванне праектаў і фандрайзінг-прапановаў.
У семінары возьмуць удзел фандрайзінг кансультант Аўшра Мікульскене, а таксама лектары з міжнароднай моладзевай арганізацыі ”AIESEC” (літоўскае прадстаўніцтва), прарэктар па развіццю і міжнародным сувязям ЕГУ Дарус Удрыс, кіраўнік фінансавага дэпартаменту ЕГУ Гедымінас Капочус, а таксама кіраўнік “Education and Career Advising Centre” Кевін Райлінг і каардынатар грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” Ніна Шыдлоўская.
Для ўдзелу ў семінары патрэбная папярэдняя рэгістрацыя. Заяўку з тэмай ліста “Invent Yourself” неабходна даслаць на адрас student.ehu @ gmail.com да 6 сакавіка (уключна). Заяўка павінна ўтрымліваць імя, прозвішча, кантактны тэлефон і кароткую матывацыю да ўдзелу (не больш за 10 сказаў).
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся да каардынатара праекта Кірыла Атаманчыка. Кантактны нумар тэлефона: +370 675 16 062 альбо e-mail: student.ehu @ gmail.com.
Чакаем вашых заявак!
Праграму мерапрыемства Вы можаце знайсці ў далучаным файле.
Паўдзельнічаць у абмеркаванні можна на форуме Вконтакте.
КОММЕНТИРОВАТЬ ЧЕРЕЗ ФЕЙСБУК