Сайт студэнцкай супольнасці ЕГУ

Першы міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі

Пятніца, Ліпень 15, 2011
Першы міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі

Кансорцыум беларускіх і літоўскіх арганізацыяў, пад эгідай Універсітэта Вітаўта Вялікага (Літва) і Інстытута “Палітычная сфера” (Беларусь) аб’яўляе пра збор заявак для ўдзелу ў Першым міжнародным кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які мае адбыцца 23-25 верасня 2011 года (Коўна, Літва).

У мерапрыемстве плануецца ўдзел больш за сто навукоўцаў і даследчыкаў з розных краін свету, якія займаюцца даследаваннем Беларусі і рэгіёну Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Кангрэс прадугледжвае ўдзел спецыялістаў у галінах сацыялогіі, паліталогіі, гісторыі і гісторыі ідэяў. Акрамя гэтага ў межах Кангрэсу плануецца абмеркаванне праблемаў рэгіянальнага развіцця, стасункаў Беларусі з іншымі краінамі і арганізацыя дыскусіяў па іншых актуальных тэмах.

Мяркуемыя назвы секцый:

1. Беларусь і сістэма рэгіянальнага супрацоўніцтва;

2. “Беларуская мадэль”, 1991-2011 – падсумаванне двух дзесяцігоддзяў;

3. Савецкае мінулае ў рэгіянальнай перспектыве: (дэ-)(неа-)(пост)саветызацыя;

4. Вялікае княства Літоўскае – факт і ідэя;

5. Нацыя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе: супольнасць і ідэнтычнасць;

6. Беларускае грамадства і культура – стратэгіі ва ўмовах глабалізацыі.

Папярэднія тэмы для публічных дыскусій:

1. Беларусь і Усходняе партнёрства;

2. Выбары ў Беларусі, 2008-2010: наступствы і перспектывы;

3. Беларуска-літоўскія стасункі – стан, перспектывы, перашкоды.

Больш падрабязную інфармацыю пра канцэпцыю мерапрыемства, арганізатараў і партнёраў можна знайсці на вэб-сайце Кангрэса: www.icbs.lt.

Ад імя Кансорцыуму, запрашаем усіх зацікаўленых даследчыкаў, экспертаў і спецыялістаў у пазначаных галінах прыняць удзел у працы Кангрэсу.

Арганізатары кампенсуюць выдаткі на пражыванне, а таксама забяспечваюць візавую падтрымку. Плануецца, што ўдзельнікам з Беларусі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі іУкраіны будуць кампенсаваны транспартныя выдаткі.

Асноўнымі працоўнымі мовамі Кангрэса з’яўляюцца: беларуская, англійская і літоўская (на гэтыя мовы будзе ажыццяўляцца сінхронны пераклад пленарных і сумесных пасяджэнняў). Дадатковай мовай камунікацыі з’яўляецца руская і польская. Дакладчыкі могуць прадстаўляць тэзісы і рабіць даклады на беларускай, англійскай, літоўскай, польскай і рускай мовах.

Дакладчыкі Кангрэса будуць мець магчымасць надрукаваць матэрыялы ў выглядзе тэзісаў, паведамленняў альбо асобных артыкулаў.

Для ўдзелу ў Кангрэсе неабходна даслаць:

1) CV на беларускай, ангельскай, літоўскай ці іншайпрацоўнай мове;

2) Тэзісы выступу – да 400 словаў, на любой працоўнай мове. 

Таксама ў лісце неабходна паведаміць, ці патрабуецца візавая падтрымка.

Калі ласка, дасылайце Вашыя заяўкі на адрас: icbs@palityka.org.

Апошні тэрмін падачы заяўкі – 15 ліпеня 2011 года.

КОММЕНТИРОВАТЬ ЧЕРЕЗ ФЕЙСБУК

Premium Drupal Themes by Adaptivethemes