Сайт студэнцкай супольнасці ЕГУ

Праграмы

Бакалаўрыят 

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт дае ўнікальныя магчымасці атрымаць цэлы шэраг спецыяльнасцяў, запатрабаваных на беларускім і міжнародным рынках працы.

ЕГУ чакае тых, хто хацеў бы:

  • адчуць дух свабоды, уласцівы для студэнцкага жыцця заходнееўрапейскіх і паўночнаамерыканскіх універсітэтаў;
  • атрымаць адукацыю, якая дазваляе паспяхова адаптавацца ў зменлівым свеце;
  • разумець тэндэнцыі і перспектывы развіцця сучаснага грамадства і быць здольным знайсці сваё месца ў ім;
  • атрымаць навыкі, што дазваляюць дасягнуць поспеху на міжнародным рынку працы.

Даведацца больш >>

Магістратура

Магістарская школа ЕГУ па сваім змесце і арганізацыйна аб’ядноўвае зарэгістраваныя ў Літве магістарскія праграмы ў галінах права, сацыялогіі культуры, гісторыі, антрапалогіі, культурнай спадчыны, палітычных навук, бізнэс-адміністравання, арыентаваныя на міждысцыплінарныя навуковыя даследаванні, фарміраванне крытычнага незалежнага мыслення. У магістарскай школе могуць працягнуць сваё навучанне тыя, хто мае вышэйшую адукацыю ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук і жадае рухацца далей – падвысіць прафесійную кваліфікацыю, рэалізаваць навуковы патэнцыял, увайсці ў кола вольных мысляроў-інтэлектуалаў. У выпадку паспяховага заканчэння праграмы слухачы атрымліваюць дыпломы магістраў, што прызнаюцца ў краінах Еўрапейскага саюза.

Нашыя выпускнікі, якія абралі акадэмічную кар’еру, працуюць ва ўніверсітэтах, у тым ліку ў ЕГУ, у міжнародных арганізацыях, выдавецтвах, сродках масавай інфармацыі, засноўваюць свае фірмы ў Беларусі, Расіі, Літве, Германіі, працягваюць навуковую кар’еру ў дактарантуры ЕГУ.

Даведацца больш >>

Premium Drupal Themes by Adaptivethemes