Сайт студэнцкай супольнасці ЕГУ

Што такое студэнцкае прадстаўніцтва

Студэнцкае прадстаўніцтва Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (СП ЕГУ)– гэта публічная юрыдычная асоба з абмежаванай грамадзянскай адказнасцю, якая мае фінансавую і арганізацыйную незалежнасць, банкаўскі рахунак, пячатку з назвай і іншую сімволіку. Асноўнай мэтай СП з'яўляецца прадстаўленне інтарэсаў студэнтаў універсітэта.Прасцей кажучы, СП ЕГУ – гэта орган самакіравання студэнтаў.

Пачынаючы ад моманту пераезду ўніверсітэта ў Вільню, студэнты ЕГУ мелі органы самакіравання: спачатку стварылі Студэнцкае самакіраванне, якое трансфармавалася ў Студэнцкае прадстаўніцтва ўлетку 2009 года.

СП ЕГУ працуе наступным чынам:

Штогод склікаецца Канферэнцыя СП ЕГУ, на якой абіраецца 6 чальцоў Рады, Віцэ-прэзідэнт і Прэзідэнт, а таксама Рэвізійная камісія, якая кантралюе дзейнасць СП ЕГУ на працягу года. Апроч гэтага, СП ЕГУ дэлегуе прадстаўнікоў у наступныя структурныя падраздзяленні ўніверсітэта: Сенат, Рэктарат, Акадэмічны савет Бакалаўрскай школы, Акадэмічны савет Магістарскай школы, Навуковы савет, Камісія па вырашэнні спрэчак, Камісія па размеркаванні фінансавай дапамогі, Савет па якасці, Конкурсная (атэстацыйная) камісія, Камісія па допуску да педагагічнай дзейнасці выкладчыкаў універсітэта.

 

Premium Drupal Themes by Adaptivethemes