Сайт студенческого сообщества ЕГУ

10 лістапада ў Эўрапейскім Гуманітарным Унівэрсытэце адбыўся Дзень беларускай Вікіпэдыі.

10 лістапада ў Эўрапейскім Гуманітарным Унівэрсытэце адбыўся Дзень беларускай Вікіпэдыі.

10 лістапада ў Эўрапейскім Гуманітарным Унівэрсытэце адбыўся Дзень беларускай Вікіпэдыі. У мерапрыемстве ўзяла ўдзел каля 10 чалавек: студэнты ЭГУ, грамадзкія актывісты й мясцовыя віленчукі – беларусы.

Гэта ўжо трэцяя імпрэза, арганізаваная неабыякавымі да беларушчыны людзьмі, - раней сустрэчы адбываліся ў Варшаве й Празе. У бліжэйшых плянах – Бэрлін і Горадня. Удзел у імпрэзе не вымагае ад удзельнікаў нічога, акрамя шчырага жаданьня ствараць артыкулы для агульнага карыстаньня на беларускай мове.

Удзельнікі Дня беларускай Вікіпэдыі ў Вільні за час імпрэзы стварылі хтосьці па адным, а хтосьці й па некалькі артыкулаў. Удзельнікі пісалі самастойна, адшукваючы на прасторах Сеціва патрэбную інфармацыю і абавязкова афармляючы спасылкі; перакладалі ўжо існуючыя артыкулы на польскай, расейскай ды ўкраінскай мовах, агулам, камбінавалі разнастайныя прыёмы, выступаючы ў якасьці як і перакладчыкаў, так і навукоўцаў, не забываючыся на вельмі важныя тэхнічныя моманты напісаньня артыкулаў для Вікіпэдыі. За працэсам назіраў галоўны вядоўца імпрэзы й самы дасьведчаны карыстальнік свабоднай энцыкляпэдыі Томаш Бладынец, які па любым узьніклым пытаньні быў гатовы даць кансультацыю.

Прыемнай „разынкай“Дня Вікіпэдыі ў Вільні стала скайп-злучэньне з  прадстаўнікамі моладзевага аб’яднаньня „Фаланстэр“, якое праводзіць у Беларусі рознага кшталту асьветніцкія й практычныя мерапрыемствы дзеля спрыяньня станоўчым зьменам у нашай краіне. Як было дамоўлена загадзя, актывісты гэтай арганізацыі таксама праводзілі ў Менску вікі-сустрэчу, падчас якой пісалі й рэдагавалі артыкулы ў беларускай Вікіпэдыі.

Спадзяемся, што ў будучыні падобныя сустрэчы будуць шчэ адбывацца ў ЭГУ. Хацелася б, каб да напісаньня артыкулаў на беларускай мове далучылася як мага больш людзей. Бо веды аб нашай Радзіме мусяць быць распаўсюджаныя па ўсім сьвеце, і чаму б не распавесьці аб ейнай багатай гісторыі, выбітных постацях, разнастайных дасягненьнях праз буйнейшую электронную бібліятэку?

Арганізатары выражаюць шчырую падзяку Студэнцкай службе ЭГУ за дапамогу на ўсіх стадыях рэалізацыі праекту; IT-адзьдзелу ЭГУ за прадастаўленьне камп’ютарнай аўдыторыі і праектара на час правядзеньне імпрэзы; Фінансаваму адзьдзелу ЭГУ за аплату неабходных выдаткаў, зьвязаных з транспартам і харчаваньнем; адзьдзелу мабільнасьці й гаспадаркі за арганізацыю начоўкі арганізатарам мерапрыемства, і куратару магістарскай праграмы „Гістарычная й культурная спадчына“ спадарыні Ірыне Махоўскай за хуткае спрыяньне гэтай арганізацыі.

                                                                                                 Уладзіслаў Гурыновіч, галоўны арганізатар Дня беларускай вікіпэдыі ў Вільні, студэнт 1-га курса магістарскай праграмы „Гістарычная й культурная спадчына“

10 лістапада ў Эўрапейскім Гуманітарным Унівэрсытэце адбыўся Дзень беларускай Вікіпэдыі.
10 лістапада ў Эўрапейскім Гуманітарным Унівэрсытэце адбыўся Дзень беларускай Вікіпэдыі.
10 лістапада ў Эўрапейскім Гуманітарным Унівэрсытэце адбыўся Дзень беларускай Вікіпэдыі.

КОММЕНТИРОВАТЬ ЧЕРЕЗ ФЕЙСБУК

Premium Drupal Themes by Adaptivethemes