Сайт студенческого сообщества ЕГУ

Лявон Вольскі выступіў перад студэнтамі ЕГУ

Лявон Вольскі выступіў перад студэнтамі ЕГУ

13 лютага моладзевая асацыяцыя “StudAlliance” пры падтрымцы Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта зладзіла канцэрт-вечарыну выбітнага беларускага музыкі Лявона Вольскага. Мерапрыемства наведалі студэнты ЕГУ, а таксама сябры ўніверсітэта і госці літоўскай сталіцы.

Вольскі  выканаў песні з новага альбома гурта “Крамбамбуля”, а таксама старыя хіты, якія сталіся класікай сучаснай беларускай музыкі. Пасля канцэрта ўсе ахвотныя змаглі сфатаграфавацца з музыкам і атрымаць аўтографы на памяць – Вольскі падпісваў сваю кнігу “Міларусь” і новы альбом “Крамбамбулі” “Драбадзі-драбада”.

Лявон Вольскі запрасіў прысутных на свой наступны віленскі канцэрт, які мае адбыцца 21 красавіка ў клубе “Tamsta”.

Больш фотаздымкаў з канцэрта можна знайсці ў альбоме Вконтакте

Лявон Вольскі выступіў перад студэнтамі ЕГУ
Лявон Вольскі выступіў перад студэнтамі ЕГУ
Лявон Вольскі выступіў перад студэнтамі ЕГУ
Лявон Вольскі выступіў перад студэнтамі ЕГУ
Лявон Вольскі выступіў перад студэнтамі ЕГУ
Лявон Вольскі выступіў перад студэнтамі ЕГУ
Лявон Вольскі выступіў перад студэнтамі ЕГУ
Лявон Вольскі выступіў перад студэнтамі ЕГУ

КОММЕНТИРОВАТЬ ЧЕРЕЗ ФЕЙСБУК

Premium Drupal Themes by Adaptivethemes