Былы старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі XII склікання Станіслаў Шушкевіч адмовіўся ад сустрэчы са студэнтамі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, нягледзячы на запрашэнне Студэнцкага прадстаўніцтва ЕГУ.
Прэзідэнт Студэнцкага прадстаўніцтва ЕГУ Максім Мілто: “Першапачаткова Шушкевіч пагадзіўся сустрэцца з намі 10 лютага дзеля таго, каб абмеркаваць крытыку ЕГУ і саміх студэнтаў, выказаную перад Калядамі. Тым не менш, калі я звязаўся з ім, каб пацвердзіць сустрэчу, Станіслаў Станіслававіч стаў нечакана настойваць на запрашэнні ад адміністрацыі ўніверсітэта”.
Нагадваем, што ў інтэрв’ю літоўскаму штодзённіку “Lietuvos rytas”, якое было надрукавана 19 снежня 2011 года, Станіслаў Шушкевіч адзначыў, што ЕГУ з’яўляецца антыбеларускім універсітэтам, а студэнты не валодаюць беларускай мовай.
Дарыюс Удрыс, прарэктар па развіцці і міжнародных адносінах: “Шкада, што С. Шушкевіч адмовіўся ад запрашэння [студэнтаў]. Нашы студэнты запрасілі Шушкевіча па ўласным жаданні дзеля таго, каб зладзіць канструктыўнае абмеркаванне выказанай раней крытыкі ўніверсітэта і студэнтаў. Грамадзянскі ўдзел і актыўнасць – гэта частка таго, у чым мы імкнемся пераканаць студэнтаў падчас вучобы. Мы шкадуем аб адмове спадара Шушкевіча”.
Студэнцкае прадстаўніцтва ЕГУ
КОММЕНТИРОВАТЬ ЧЕРЕЗ ФЕЙСБУК