Сайт студенческого сообщества ЕГУ

RSS-материалВозможности

Этнаграфічная практыка-2010

Ці даводзілася вам калі-небудзь браць удзел у палявой этнаграфічнай экспедыцыі і наўласна дакранацца да гісторыі той ці іншай вёскі, яе жыхароў з іх непаўторнай сялянскай культурай, традыцыямі, звычаямі, побытам? Улетку 2010 года студэнтам трэцяга курса праграмы “Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія” выпала магчымасць прыняць удзел у этнаграфічным падарожжы па Віленшчыне пад кіраўніцтвам аспіранта Юрася Унуковіча. Дадзеная экспедыцыя праходзіла ў межах этналагічнай практыкі. На працягу двух тыдняў студэнты наведвалі шматлікія прывіленскія вёскі: Жэмайтэлі, Каляснікі, Кулі, Чапурнішкі, Адамчукі, Слабада, Чарнулішкі.

Экспедыцыя праз 100 гадоў

Прафесар, выкладчык гісторыі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Алесь Смалянчук разам са сваімі паплечнікамі ў жніўні бягучага года правядзе навуковую экспедыцыю шляхамі даследчыка Доўнар-Запольскага, які ў пачатку 20 стагоддзя вывучаў Палессе і цэнтральныя рэгіёны Беларусі.

Premium Drupal Themes by Adaptivethemes